У перыяд з 19.02.2024 па 24.02.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў прадметны тыдзень па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура". У гэты перыяд настаўнікі паказалі педагагічнае майстэрства пры правядзенні адкрытых урокаў, выхаваўчых мерапрыемстваў, выстаў малюнкаў, гульняў, конкурсаў, гутарак, вусных часопісаў. Былі створаны ўмовы як для дэманстрацыі вопыту і прадметных кампетэнцый настаўнікаў, так і для раскрыцця творчага патэнцыялу, паглыблення ведаў вучняў. Мы ўпэўнены, што такія мерапрыемствы садзейнічаюць фарміраванню ў вучняў цвердых перакананняў у тым, што наша родная беларуская мова прыгожая і непаўторная, што трэба карыстацца ею, шанаваць і берагчы.